Устаноўлена размеркаванне квоты на ўвоз электрамабіляў на 2026 год

Устаноўлена размеркаванне квоты на ўвоз электрамабіляў на 2026 год. Адпаведную пастанову падпісаў Прэм'ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын.

Пастановай прадугледжваецца размеркаванне тарыфнай квоты на ўвоз у Беларусь маторных транспартных сродкаў з электрычнымі рухавікамі паміж юрыдычнымі і фізічнымі асобамі.

У прыватнасці, колькасць маторных транспартных сродкаў з электрычнымі рухавікамі, якія ўвозяцца (увезеных) у 2026 годзе ў рамках ільготнай квоты, не можа перавышаць для юрыдычных асоб 13 800 адзінак, для фізічных асоб - 6 200 адзінак.