Як у Беларусі будуць нарошчваць экспарт і стымуляваць унутраны попыт, расказаў Прэм'ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын, прадстаўляючы Кіраўніку дзяржавы справаздачу Урада.
Тут два традыцыйныя напрамкі - экспарт і ўнутраны рынак. "Першы - экспарт 103,7 працэнта. У аснове - дыверсіфікацыя паставак на рынкі краін далёкай дугі і СНД. Адпаведныя матрыцы задач на 2026 год зацверджаны. Акрамя таго, мы замацавалі канкрэтных службовых асоб за краінамі і рэгіёнамі Расіі. Для паслоў давялі персанальныя задачы ў краіне знаходжання - ад нарошчвання паставак да стварэння зборачных вытворчасцей. Для ўсіх камандзіраваных вызначылі стратэгічныя задачы, арыентаваныя на эканамічны вынік. Перагледзелі інструменты падтрымкі экспарту. Каб не замыкацца на адным расійскім рынку і стымуляваць экспарцёраў да пошуку новых, дыферэнцыравалі памеры фінансавай падтрымкі па прынцыпе: чым далей рынак і больш складаная прадукцыя, тым большая падтрымка з бюджэту", - адзначыў Прэм'ер-міністр.
Другі напрамак - унутраны рынак. "Ва ўмовах сціскання расійскага рынку выбудавалі работу па стымуляванні ўнутранага попыту. Са згоды Кіраўніка дзяржавы мы рэалізуем маштабную праграму па перааснашчэнні аграрыяў айчыннай тэхнікай. Асноўны акцэнт - энерганасычаныя трактары і буйнагабарытная тэхніка. Больш як 2,5 тыс. адзінак. На гэтыя мэты прадугледжана больш як 2 млрд бел. руб.", - праінфармаваў Кіраўнік беларускага Урада.
Дадаткова да ўказа нумар 146 Урадам распрацаваны спецыяльны крэдытны прадукт, які дае магчымасць любому суб'екту гаспадарання набыць у лізінг на льготных умовах сучасную буйнагабарытную тэхніку.