Зацверджана праграма сацэканамразвіцця Беларусі на 2026-2030 гады

Праграма сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2026-2030 гады зацверджана ў час пасяджэння VII Усебеларускага народнага сходу.

Як адзначыў Прэм'ер-міністр Аляксандр Турчын, праграма адлюстроўвае, па сутнасці, эканамічную мадэль развіцця нашай дзяржавы з пастаноўкай рэалістычных задач пры забеспячэнні макраэканамічнай збалансаванасці. Праграма адпавядае задачам пяцігодкі якасці, адпавядае запытам грамадства і гарантуе прытрымліванне выбранага курсу на пабудову моцнай і працвітаючай Беларусі.