Аляксандр Турчын расказаў, як стартавала беларуская эканоміка ў пачатку 2026 года

Прэм'ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын у эфіры тэлеканала "Беларусь 1" расказаў, як стартавала беларуская эканоміка ў пачатку 2026 года.

"Эканоміка не згортвалася, таму ёй разгортвацца не трэба. Яна функцыянуе, прычым даволі нядрэнна. Але расслабляцца не трэба, таму што вельмі шмат стаіць выклікаў перад эканомікай. І Урад цяпер інтэнсіўна працуе па шэрагу напрамкаў", - сказаў Аляксандр Турчын.

Пачатак года, паводле яго слоў, для эканомікі ў цэлым складваецца ў рамках запланаваных параметраў.