Узаемаадносіны паміж урадамі Беларусі і Расіі знаходзяцца на самым высокім узроўні. Аб гэтым заявіў Прэм'ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын у час рабочай сустрэчы з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Расіі ў Беларусі Барысам Грызловым.
Абмеркаваны пытанні падрыхтоўкі да пасяджэнняў Савета кіраўнікоў урадаў СНД, Еўразійскага міжурадавага савета, а таксама да міжнароднай прамысловай выстаўкі "ІНАПРАМ. Беларусь", якія адбудуцца ў канцы верасня ў Мінску.
Як чакаецца, больш за 20 губернатараў Расійскай Федэрацыі ў гэтыя дні наведаюць Беларусь. Запланаваны шэраг двухбаковых сустрэч і перагавораў, абмеркаванне новых праектаў, што дасць магчымасць актывізаваць міжрэгіянальнае супрацоўніцтва і вывесці яго на якасна новы ўзровень.
Аляксандр Турчын падкрэсліў, што ўзаемаадносіны паміж урадамі Беларусі і Расіі знаходзяцца на самым высокім узроўні. Парадак дня шырокі, інтэнсіўная работа вядзецца па ўсіх напрамках, адзначыў ён.