Намеснік Прэм'ер-міністра Уладзімір Каранік правёў асабісты прыём грамадзян у Пухавіцкім раёне.
У асноўным пытанні грамадзян датычыліся медыцынскай тэматыкі - нездавальняючае абслугоўванне, адсутнасць профільных урачоў, пытанні з атрыманнем лякарстваў. Акрамя таго, заяўнікі закранулі тэмы стану дарог, добраўпарадкавання, будаўніцтва і рэканструкцыі школ.
Уладзімір Каранік даручыў праверыць усе абазначаныя моманты нездавальняючага медабслугоўвання ў Пухавіцкім раёне і пры іх пацвярджэнні аператыўна прыняць адпаведныя меры. Віцэ-прэм'ер акцэнтаваў увагу на тым, што важна стварыць пэўны рэзерв урачоў, каб жыхары раёна не адчувалі няхваткі ў профільных спецыялістах.
Адносна стану дарог у аграгарадку Дуброўка віцэ-прэм'ер папрасіў прааналізаваць нагрузкі на дарогі, каб вывучыць неабходнасць іх асфальтавання.
Адна з заяўніц прыйшла са зваротам аб нездавальняючым стане школ у пасёлку Дружны. Уладзімір Каранік падрабязна разабраў пытанне, растлумачыў усе спрэчныя моманты і адзначыў, што ўстановы будуць добраўпарадкаваны. "Усё ў парадак прывядзём", - запэўніў Намеснік Прэм'ер-міністра.
Фота: БЕЛТА