Задача МЗС - экспарт і прамыя замежныя інвестыцыі ў эканоміку. Важнасць гэтага адзначыў Першы намеснік Прэм'ер-міністра Мікалай Снапкоў, выступаючы 11 сакавіка на падагульняючай калегіі беларускага знешнепалітычнага ведамства.
"У мінулым годзе Ўраду ўдалося вырашыць найважнейшыя задачы, пастаўленыя кіраўніком дзяржавы і прадугледжаныя праграмай сацыяльна-эканамічнага развіцця", - падкрэсліў Мікалай Снапкоў.
Як адзначыў Першы віцэ-прэм'ер, урадам устаноўлены на 2025 год мэтавыя заданні па экспарце ў вартасным і натуральным выражэнні ў разрэзе галін, краін і рэгіёнаў. Неабходна выканаць пастаўленую кіраўніком дзяржавы задачу - прыбавіць па экспарце 5,4 працэнта і выйсці на параметры пяцігодкі.
"Дасягненне колькасных параметраў павінна суправаджацца іх якаснай ацэнкай для выбудоўвання сярэдне- і доўгатэрміновых стратэгій работы ў краінах і рэгіёнах", - падкрэсліў Мікалай Снапкоў.
Фота: БЕЛТА