План сацыяльна-эканамічнага развіцця на 2026 год прыняты ў Беларусі

Прэм'ер-міністрам Аляксандрам Турчыным падпісана пастанова Савета Міністраў аб плане сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2026 год.

Дакументам вызначаны паквартальныя значэнні важнейшых паказчыкаў і параметраў сацыяльна-эканамічнага развіцця, ключавыя паказчыкі эфектыўнасці работы арганізацый, а таксама задачы ў сферы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь, сярод якіх стымуляванне інвестыцыйнай дзейнасці, паскоранае развіццё фінансавага рынку, тэхналагічнае развіццё, забеспячэнне эфектыўнай работы дзяржаўных арганізацый і інш.

Акрамя таго, пастановай вызначаны пералік рэспубліканскіх дзяржаўных патрэб, а таксама дзяржаўных заказчыкаў па пастаўках (закупках) тавараў для рэспубліканскіх дзяржаўных патрэб.