Прамкааперацыя, турызм, прадукты харчавання. Аляксандр Турчын аб прыярытэтах супрацоўніцтва з Санкт-Пецярбургам

Прэм'ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын расказаў аб прыярытэтах гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва з Санкт-Пецярбургам на сустрэчы з дэлегацыяй горада на чале з губернатарам Аляксандрам Бягловым.

Аляксандр Турчын адзначыў, што ўсе пытанні двухбаковага супрацоўніцтва губернатар грунтоўна абмеркаваў з Прэзідэнтам Беларусі. "Санкт-Пецярбург - адзін з ключавых партнёраў нашай краіны ў Расійскай Федэрацыі. Я ўдзячны за вашу дапамогу, за падтрымку ў арганізацыі многіх нашых сумесных праектаў. Упэўнены, што ў далейшым наша работа будзе будавацца менавіта такім чынам", - звярнуўся ён да губернатара.

Прэм'ер-міністр адзначыў добрае супрацоўніцтва бакоў у сферы прамысловай кааперацыі. "Яна ляжыць у аснове росту нашага тавараабароту - пастаўкі беларускай тэхнікі, сумесныя праекты. Мне здаецца, гэта перспектыўны напрамак, як і пастаўкі беларускіх прадуктаў харчавання", - адзначыў кіраўнік беларускага Ўрада.

Санкт-Пецярбург таксама з'яўляецца адным з ключавых партнёраў Беларусі па частцы паставак прадуктаў харчавання. Супрацоўніцтва ў гэтай сферы таксама прырастае, канстатаваў Прэм'ер.

Наступным важным напрамкам развіцця супрацоўніцтва бакоў Аляксандр Турчын назваў турызм. "Санкт-Пецярбург - жамчужына не толькі Расійскай Федэрацыі, але і ўсяго свету, - падкрэсліў ён. - Я сам стараюся наведваць гэты горад па меры магчымасці. Кожны раз прыязджаючы, адкрываеш для сябе нешта новае ў гэтым цудоўным горадзе. Таму, думаю, узаемны турыстычны абмен будзе таксама вельмі цікавым напрамкам супрацоўніцтва, асабліва для жыхароў Санкт-Пецярбурга і Беларусі".

 

Фота: БЕЛТА