Віктар Каранкевіч з рабочым візітам наведвае Інданезію

Намеснік Прэм'ер-міністра Беларусі Віктар Каранкевіч з рабочым візітам наведвае Інданезію. 

Сённяшні дзень адкрыла сустрэча з міністрам гандлю Інданезіі Будзі Сантоса. У ходзе перагавораў абмяркоўваліся пытанні паглыблення двухбаковага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, развіцця сумесных інвестыцыйных праектаў, а таксама ўдасканалення механізмаў гандлю.

Бакі пацвердзілі прыхільнасць да далейшага ўмацавання партнёрства, павелічэння тавараабароту і рэалізацыі сумесных ініцыятыў у прамысловай, сельскагаспадарчай сферах.