Аляксандр Лукашэнка прыняў з дакладам Прэм'ер-міністра. Асноўная тэма - парадак дня маючай адбыцца сустрэчы з Уладзімірам Пуціным

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыняў з дакладам Прэм'ер-міністра Аляксандра Турчына.

"У бліжэйшы час плануецца сустрэча Кіраўніка нашай дзяржавы з Прэзідэнтам Расійскай Федэрацыі. Літаральна ўчора ў мяне адбылася размова з маім калегам - Старшынёй Урада Расійскай Федэрацыі Міхаілам Мішусціным. У тым ліку мы абмеркавалі магчымы парадак дня сустрэчы нашых кіраўнікоў, нашы сумесныя праекты, далейшыя дзеянні, у тым ліку ў рамках Саюзнай дзяржавы. На працягу літаральна некалькіх наступных дзён мы падрыхтуем інфармацыю Кіраўніку дзяржавы для размовы з Уладзімірам Пуціным. Гэта была асноўная тэма майго даклада Кіраўніку дзяржавы", - заявіў журналістам па выніках сустрэчы Аляксандр Турчын.

Абмяркоўваўся таксама шэраг бягучых пытанняў, якія ў тым ліку датычацца сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны.

Прэм'ер-міністр адзначыў, што да яго даклада Прэзідэнту ў Кіраўніка дзяржавы адбылася грунтоўная нарада з кіраўніцтвам Савета Міністраў, на якой разглядаліся канкрэтныя пытанні ў шэрагу галін. "Безумоўна, сама нарада датычылася не толькі канкрэтных дакументаў, якія Урад уносіў на разгляд Прэзідэнту, але і ў цэлым стану ў гэтых галінах эканомікі. Тэматыка нашай размовы выйшла далёка за межы гэтых дакументаў. Прэзідэнт, як заўсёды, вельмі паглыблены ў дэталі", - расказаў Аляксандр Турчын.