Урад вызначыў Дзяржаўны мытны камітэт упаўнаважаным органам, які ажыццяўляе выдачу дакумента, што падлягае прадстаўленню ў мытныя органы ў мэтах атрымання льгот адносна ўвозімых юрыдычнымі і фізічнымі асобамі электрамабіляў у адпаведнасці з рашэннем Савета Еўразійскай эканамічнай камісіі ад 5 снежня 2025 года нумар 111.
Адпаведную Пастанову Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 23 студзеня 2026 г. №42 "Аб прадастаўленні паўнамоцтваў" падпісаў Прэм'ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын.
Рашэннем Савета ЕЭК прадугледжана вызваленне маторных транспартных сродкаў з электрычнымі рухавікамі, якія класіфікуюцца кодам 8703 80 000 3 адзінай Таварнай наменклатуры знешнеэканамічнай дзейнасці ЕЭК і ўвозяцца ў Беларусь, ад выплаты ўвазной мытнай пошліны.
Таксама прадугледжана, што тарыфная льгота прадастаўляецца пры ўмове наяўнасці дакумента, выдадзенага ўпаўнаважаным органам Беларусі, які змяшчае звесткі аб асобе, якая ажыццяўляе ўвоз такіх тавараў, колькасці ўвозімых гэтай асобай тавараў і іх кошту.
Прыняцце гэтай пастановы дасць магчымасць рэалізаваць права на прымяненне льгот у адпаведнасці з рашэннем Савета ЕЭК нумар 111 для ўвозімых у краіну фізічнымі і юрыдычнымі асобамі электрамабіляў у колькасці 20 тыс. штук у 2026 годзе.