Навіны

Беларусь і Санкт-Пецярбург за пяць гадоў павялічылі тавараабарот прамысловых тавараў больш як у тры разы. Аб гэтым заявіў Прэм'ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын у час пасяджэння Савета дзелавога супрацоўніцтва Беларусі і Санкт-Пецярбурга.
Прэм'ер-міністр Аляксандр Турчын расказаў аб самых актуальных пытаннях развіцця Парка высокіх тэхналогій у гэтым годзе на пасяджэнні Наглядальнага савета ПВТ.
Прэм'ер-міністр Аляксандр Турчын, віцэ-прэм'еры і работнікі Апарату Савета Міністраў у рамках рэспубліканскага суботніка прынялі ўдзел у будаўніцтве хірургічнага корпуса Мінскай ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга абласной клінічнай бальніцы ў аграгарадку Лясны Мінскага раёна.
Беларусь і Лівія гатовы ўмацоўваць і інтэнсіўна развіваць двухбаковыя адносіны. Аб гэтым журналістам заявіў Намеснік Прэм'ер-міністра Віктар Каранкевіч па выніках сустрэчы Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з намеснікам галоўнакамандуючага Лівійскай нацыянальнай арміяй Садамам Халіфой Хафтарам.
Адным з асноўных пытанняў на Усебеларускім народным сходзе (УНС) стане праграма сацыяльна-эканамічнага развіцця на 2026-2030 гады. Аб гэтым заявіў Прэм'ер-міністр Аляксандр Турчын у час пасяджэння аргкамітэта па падрыхтоўцы і правядзенні УНС.
Subscribe to Новости RSS